Выстава «Хто жыве — ведайце! Хто ведае — памятайце! Хто памятае — жывіце!»


Выстава прымеркавана да святкавання аднаго з самых значных юбілеяў 2024 года — 80-годдзя вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У экспазіцыі прадстаўлены выданні, што выйшлі ў рамках Міжнароднага праекта «Кніга памяці. Еўропа», прызванага захаваць гістарычную праўду пра подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, подзвіг салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, якія загінулі і пахаваны на тэрыторыі дзяржаў Усходняй Еўропы. Значную частку прадметнага рада складаюць прадметы з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, у ліку якіх асабістыя рэчы ўдзельнікаў вызвалення тэрыторыі Беларусі, краін Прыбалтыкі і Усходняй Еўропы.

233